- смаляк
- смаляк, -а
м.
Смолистый кусок дерева.Там ён (Косцік) выграб з пячуркі чырвоныя вугалі, угарнуў іх у закарэлую анучку, схапіў смалякі і бяросту, што ляжалі пад прыпечкам, і выбег з хаты. С.Александровіч. - Ну, то раздзявайся, сынок, - завіхаючыся каля прыпечка, на якім палалі ўжо смалякі, сказала маці. Васілевіч. А Прахор ужо злазіў з печы, і за ім падалі смалякі, што сушыліся там. Дайнека.
Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). Менск: Беларуская Энцыклапедыя. Ірына Шкраба. 1994.